БУДЗЬ ПРАКЛЯТА ТАКОЕ СЬВЯТА З усіх былых савецкіх і цяперашніх беларускіх сьвяточных мерапрыемстваў сённяшняе сьвята выклікае найбольшае непрыняцце. Яно сімвалізуе прымушальную сілу, што пазбавіла наш зьняволены народ волі і годнага жыцця. Яно непасрэдна зьнітавана са шматгадовай савецкабальшавіцкай і сучаснай хлусьнёй. 23 лютага было днём нябачнай ганьбы новастворанай бальшавіцкага войска, ператворанага высілкамі камуністычнага прапагандысцкага ведамства ў "вялікае" савецкае сьвята. Хоць нічога вартага і годнага ўганаравання ў ленінска-сталінскай РККА і Савецкай Арміі ня было ў паміне*. Ня гледзячы на перамогу ў грамадзянскай вайне і ўдзел у пераможнай саюзнай антыгітлераўскай кааліцыі, Чырвоная Арміі была школай бяздушнай муштры і сервільнага падпарадкавання злачыннаму камуністычнаму рэжыму. Выкарыстоўваўшаму узброеных людзей для .карнага падаўлення антысавецкіх выступаў унутры краіны і за яе мяжой. У баявых дзеяннях шматлікае бальшавіцкае воінства перамагала толькі заведама слабейшых.. Але ў супроцьстаянні з моцным праціўнікам "гераічныя" савецкія Узброеныя сілы мелі не гераічны від. Так было ў "не знакамітай" вайне з Фінляндыяй. І ў першы год савецка-германскай вайны больш 5 мільёнаў чырвонаармейцаў трапілі ў палон. Для далейшага прадухілення панічных адступленняў і здачы ворагу бальшавіцкае кіраўніцтва стала выкарыстоўваць чэкісцкія "загараджальныя" атрады. Сучасная беларуская армія з'яўляецца клонам Савецкай Арміі зь яе бясслаўнымі традыцыямі кшталту паказушнага фарбавання травы і няўміручай "дзедаўшчыны". Добра вядомай нашаму грамадству пасьля трагічнай сьмерці 21-гадовага Аляксандра Коржыча ў вайсковай часці ў Пячах. Як і Савецкая Армія, яна ня можа быць абаронцам нашай Айчыны І кожнага з нас. Менавіта па-гэтаму "Дзень Абаронца Айчыны", як і большасць прызначаных Лукашэнкам сьвятаў не ўяўляе сабой поўнавартаснае сьвята. Для адзначэння якога існуюць поўнавартасныя падставы. У гэты дзень ёсць куды больш вартая нагода ўспомніць, што сапраўдным абаронцам кожнага з нас з'яўляецца іншыя "сілы". ......................... * - "23 февраля 1918 г. не было ещё ни Красной Армии, и не было её побед. Газеты конца февраля 1918 года не содержат никаких победных реляций. И февральские газеты 1919 года не ликуют по поводы первой годовщины "великой победы". Лишь в 1922 г. 23 февраля было объявлено Днем Красной Армии". Однако, еще за год до 23 февраля 1918 г. "Правда" пишет о том, что 23 февраля является праздничным днем: "Задолго до войны пролетарский Интернационал назначил 23 февраля днём международного женского праздника" (Великий день // Правда, 7 марта 1917; подробно об этом см. М. Сидлин. Красный подарок к Международному женскому дню 23 февраля // Независимая газета, 22.2.1997). Впрочем, придумать празднованию 23 февраля прикрытие надо было еще и потому, что именно 23 февраля 1917 г. началась "Февральская революция". Поскольку большевики не играли в ней ведущей роли, но все же приняли её, приветствовали и внесли в свои святцы, то надо было дню "свержения самодержавия" (сохранив его праздничность) дать иное название. Он стал "днём Красной армии"... И ещё: единственное военное событие, происшедшее 23.2.1918 - это решение ЦИК Совнаркома о принятии условий "Брестского мира". Это - день капитуляции России в Первой мировой войне. Капитуляции по воле Интернационала, превратившего "войну империалистическую (точнее - отечественную) в войну гражданскую". Трудно найти более позорный день в военной истории России (тым больш БНР-БССР-РБ). И то, что сегодня этот день называют "Днем защитника Отечества" - еще одна издёвка. 18 января 2006 года Государственная Дума проголосовала за новую редакцию дня празднования 23 февраля, как Дня защитника Отечества. Таким образом, из названия был убран исторический миф, а слова «защитник» было изложено в единственном числе.